Цёплае і збольшага сухое надвор'е прагназуюць сіноптыкі на выхадныя

Цёплае надвор’е пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі ў выхадныя. Дажджы прагназуюцца толькі ў паўднёваўсходніх раёнах краіны, месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Паветра днём у суботу прагрэецца да 19-25 градусаў. У нядзелю слупок тэрмометра пакажа ад 18 на поўначы да 24 градусаў цяпла на поўдні краіны, перадае БЕЛТА.

Па разліках сіноптыкаў, у першыя дні наступнага тыдня цёплае і сухое надвор'е захаваецца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі