Д. Дзянісаў: Частку грошай я раздаў, астатнюю суму адкладваю са стыпендыі

“Еўрарадыё” здолела звязацца з Дзянісам Дзянісавым, які зараз навучаецца ў Польшчы. Нагадаем, нядаўна ў Сеціве выклікала шырокі розгалас версія пра знікненне грашовага закладу, які вясной збіралі для Дзянісава людзі з усёй Беларусі, каб вызваліць яго з турмы.

Пасля гэтыя грошы, каля 15,5 мільёнаў рублёў, Дзянісаў зняў з рахунка. Паводле яго словаў, амаль усе грошы ён раздаў арганізацыям і людзям, заставалася раздаць крыху больш за 2 мільёны рублёў, але іх у яго скралі ў Мінску.

Вось што распавёў “Еўрарадыё” пра тое, як ён збіраецца выходзіць з гэтай сітуацыі, Дзяніс Дзянісаў:

“Ёсць стыпендыя і я гэтыя грошы збіраю, і неўзабаве збіраюся іх аддаваць.

Аднак я зараз гэта не буду рабіць праз Жану Ямайкіну
(яна ўзняла ў Сеціве тэму знікнення часткі грашовага закладу - Еўрарадыё). У мяне зараз ёсць спіс і я гэта буду рабіць прыватным парадкам”.

Дзянісаў таксама распавёў падрабязнасці бойкі, падчас якой у яго адабралі грошы (ён сцвярджае, што гэта была менавіта бойка з невядомымі хлопцамі).

Гэта і іншае чытайце на нашым сайце ў бліжэйшыя гадзіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі