Да 23 верасня Беларусь павінна расплаціцца з “Газпромам” за газ
Да 23 верасня Беларусь павінна расплаціцца з “Газпромам” за пастаўлены ў жніўні газ. За ліпень было заплачана каля 150 мільёнаў долараў.
Пераводу прыблізна такой жа сумы чакае расійская кампанія і зараз. Аднак ні ў “Газпроме”, ні ў “Белтрансгазе” пакуль не раскрываюць інфармацыю наконт сітуацыі з аплатай пастаўленага ў жніўні расійскага газу.
Адмысловай турботы ў сувязі з набліжэннем чарговай гадзіны “Х”, а яна наступіць праз тры дні, на беларускім газатранспартным прадпрыемстве не назіраецца. У прэс-службе “Газпрома” адмаўляюцца казаць, ці аплаціла Беларусь расійскі газ.
“Калі прыйдзе час, мы зробім адпаведную заяву”, - кажа прадстаўнік расійскай кампаніі Сяргей Купрыянаў.
Хартыя-97