Да еўраструктур паступаюць звароты з просьбамі спыніць рэпрэсіі

Сёння жонка Уладзіміра Някляева Вольга перадала прадстаўнікам Еўрасаюза ад імя камітэта "Вызваленне" петыцыю з патрабаваннем садзейнічаць вызваленню палітвязняў. Аналагічныя звароты да лідараў краін, што ўваходзяць у ЕС, да Еўрапейскага парламента падрыхтаваныя таксама аргкамітэтам у падтрымку рэпрэсаваных, які выступае ад усёй дэмакратычнай супольнасці — палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, Рады інтэлігенцыі, незалежных прафсаюзаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі