“Да" і “пасля”: віртуальны тур па ўкраінскіх гарадах, разбураных вайной

Адна з пацярпелых ад вайны вуліц Ірпеня, па якой можна здзейсніць бяспечны віртуальны тур / The Undeniable Street View
Адна з пацярпелых ад вайны вуліц Ірпеня, па якой можна здзейсніць бяспечны віртуальны тур / The Undeniable Street View

Анлайн-праект The Undeniable Street View паказвае, як выглядалі вуліцы ўкраінскіх гарадоў да вайны — і як яны выглядаюць цяпер.

Над праектам працаваў калектыў украінскіх экспертаў па дронах і вулічнай фатаграфіі. Каманда вырашыла не публікаваць здымкаў, на якіх можна пабачыць загінулых людзей, каб досвед прагляду сайта быў меней траўматычным для непадрыхтаваных карыстальнікаў, піша ВВС.

Аўтары праекта даюць магчымасці здзейсніць віртуальны тур па вуліцах шасці ўкраінскіх гарадоў, кожны з якіх адчуў расійскае ўварванне. Можна ўбачыць, як выглядаюць цяпер вуліцы Ірпеня, Кіева, Сумаў, Харкава, Ізюма і Чарнігава, "прайсціся" ўздоўж разбураных школы, дамоў і дзіцячых пляцовак. І праз адзін націск кнопкі ўспомніць — ці даведацца — якімі гэтыя месцы былі да вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі