Да канца 2009 г. Мірскі замак цалкам адкрыюць для наведвальнікаў

Да канца 2009 года Мірскі замак, які з'яўляецца філіялам Нацыянальнага мастацкага музея, будзе цалкам адкрыты для наведвальнікаў. Пра гэта паведаміў дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў 12 чэрвеня падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Па яго словах, цяпер ідзе актыўная рэстаўрацыя замка. Мяркуецца, што сёлета будзе скончаны ўсходні корпус, дзе размесціцца гатэль і рэстаран.

Да канца наступнага года плануецца скончыць музеефікацыю паўночнага корпуса і ўсяго Мірскага замка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі