Да канца года ў Мінску адкрыецца 15 аўтастаянак

У Мінску да канца года будуць дадаткова пабудаваныя 15 часовых ахоўных платных аўтастаянак. Як паведаміў дырэктар унітарнага прадпрыемства "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" Мінгарвыканкама Аляксандр Канаш, з пачатку года 5 такіх аўтамабільных стаянак ужо пачалі працу.
Канаш: "У сярэднім будуюцца стаянкі ад 100 да 150 месцаў. Крыніца фінансавання — бюджэтныя грошы, 4 стаянкі будуюцца прадпрыемствам за ўласныя сродкі, ад амартызацыйных адлічэнняў. Мікалай Ладуцька сёння паставіў задачу на наступны год яшчэ 20 штук выбраць, і на працягу тыдня дакласці".

Нагадаем, пабудова часовых ахоўных аўтастаянак пачалася ў сталіцы ў 2008 годзе. Цяпер кошт захоўвання аўтамабіляў на такіх стаянках вагаецца ад 50 да 65 тысяч беларускіх рублёў у месяц, у залежнасці ад месца размяшчэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі