Да месца апазіцыйнай акцыі прыбыў міліцэйскі спецназ
У двары будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук знаходзяцца тры аўтобусы з супрацоўнікамі міліцэйскага спецназу. Як нагадвае БелаПАН, на пляцоўцы перад Акадэміяй навук і павінна прайсці акцыя. Таксама тут дзяжурыць аўтамабіль хуткай дапамогі. У падземным пераходзе, на выйсці са станцыі метро "Акадэмія навук", знаходзіцца група супрацоўнікаў міліцыі.