Да падазраваных у "справе масавых беспарадкаў" можа далучыцца Шурхай
А 23-й гадзіне з пастарунку ў Брэсце павінен быў выйсці мясцовы актывіст Зміцер Шурхай, давераная асоба кандыдата Віталя Рымашэўскага. Нагадаем, актывіста арыштавалі на 5 сутак. Аднак на волю Шурхай так і не выйшаў. Як стала вядома Еўрарадыё, актывіста забралі супрацоўнікі КДБ і павезлі ў Мінск. Не выключана, што ён стане 24-й асобай з ліку падазраваных у "арганізацыі масавых беспарадкаў" 19 снежня ў сталіцы.