Да расследавання выбуху могуць быць прыцягнутыя амерыканцы і расіяне

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ЗША і Расіі за падтрымку ў расследаванні акалічнасцяў выбуху ў Мінску 4 ліпеня. "Ужо працуюць больш за дзесяць адмыслоўцаў з Расіі. Генерал Бортнікаў (Аляксандр Бортнікаў узначальвае Федэральную службу бяспекі Расійскай Федэрацыі) адразу ж прапанаваў мне сваю дапамогу", — сказаў прэзідэнт 5 ліпеня падчас наведвання гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна".

А.Лукашэнка таксама выказаў падзяку ЗША за прапанаваную дапамогу — у першую чаргу тэхнічную. Прэзідэнт аддаў беларускім сілавым ведамствам распараджэнне скарыстацца гэтай дапамогай пры неабходнасці. "Гэта будзе карысна і з пункта погляду абмену досведам, кантактаў, і першым чынам у плане вырашэння тэхнічных пытанняў", — цытуюць А.Лукашэнка афіцыйныя крыніцы.

Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў, што ўлада не мае намер выкарыстаць выбух для ціску на апазіцыю, паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі