“ДА СОНЦА” з украінскім эйсід-джазам!
“Да сонца” мінчукі цягнуліся разам з 12’’ прома 17 студзеня ў клубе СТЭП. У Мінск прыехалі госці з сонечнай Украіны – MAMANET і 4.А.Й.К.А. Туды ж падцягнуліся Адыс Абеба са сваімі пазітыўнымі вібрацыямі, CherryVata з цёплым жаночым вакалам і – о, лета, сезон сюрпрызаў! – малавядомая каманда The Shape! Менавіта пад гукі The Shape клуб напаўняўся пазітыўнай мінскай публікай. Здаецца мне, не ўсе добра ведалі, хто гэта граў на сцэне, але вакал салісткі The Shape быў заўважаны і ацэнены станоўча.
Яна, тусоўшчыца: “Я бясконца люблю CherryVata, але вакал дзяўчыны з The Shape мне падаўся непараўнальным. Здзівілі!”
CherryVata выконвала кампазіцыі са свайго альбома “Где?” у той час, калі на танцполе быў заўважаны харызматычны саліст Адыс Абебы.
4.А.Й.К.А. грала непрыхаваны acid jazz. Цэнтрам агульнай увагі стаў трубач. Мой знаёмы знаўца джаза Канстанцін зазначыў, што трубы было нават занадта.
Вось мы і дачакаліся галоўных гасцей вечара – каманду MAMANET. Чатыры хлопцы граюць на самых трывіальных інструментах, але здзіўляюць адкрытым непостсавецкім гучаннем.
Жэня Міхайлаў, гітарыст MAMANET распавядае, пра што ён думаў, калі граў на беларускай сцэне.
Жэня, гітарыст: “Я думаў пра тое, каб для кожнага працаваць з поўнай аддачай! Але, лайно, у мяне гэта не атрымліваецца. Трэба ўсіх ахапіць, а гэта вельмі цяжка. Я менавіта імкнуся да таго, каб стаяць і граць для ЦЯБЕ і ў той жа час для ўсіх астатніх.”
Свае ўражанні ад мерапрыемства “Да сонца” ўдзельнікі MAMANET Жэня, Юра, Ярык і Мікко выказалі каротка:
“СУПЕР!СУПЕР!СУПЕР!СУПЕР!Беларусія форэва! Мы дома!”