Дацкі эксперт: Беларуская АЭС будзе забруджваць Балтыйскае мора

Беларуская АЭС, якую хочуць пабудаваць на рацэ Вілія, будзе забруджваць саму раку і Балтыйскае мора, якое ўжо з'яўляецца самым радыяцыйна забруджаным у свеце. Таму Беларусь стала часткай Балтыйскага інфа-тура "Спыніце ядзерную энергетыку", кажа сябра еўрапейскага камітэта па радыяцыйнай рызыцы Пэр Хегелунд. Хегелунд: "Мы бачым, што вядуцца размовы пра будаўніцтва новых атамных станцый, у тым ліку і ў Беларусі. Гэта адна з прычынаў, чаму Беларусь уваходзіць у маршрут нашага тура. Таксама рака Вілія нясе свае воды ў Балтыку, таму ўзаемасувязь вельмі моцная. Я хачу спытаць палітыкаў, ці гатовыя яны атручваць ўласную раку і Балтыйскае мора".

Міжнародны інфармацыйны тур, прысвечаны забруджванню радыяцыяй Балтыйскага мора, праходзіць у гэтыя дні па краінах Балтыйскага рэгіёну.

Тур стартаваў у Фінляндыі, там жа ён і скончыцца, бо гэта краіна плануе будаваць новыя станцыі. Удзельнікі тура наведалі таксама Латвію, Расію, Літву, а зараз прыбылі ў Беларусь, каб наведаць з афіцыйным візітам месца будучага будаўніцтва станцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі