ДАІ аштрафавала кіроўцу мэра Мінска за непрышпілены рамень бяспекі

Супрацоўнікі мінскага ДАІ пакаралі штрафам кіроўцу старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Паўлава. Той вёз свайго шэфа, не карыстаючыся рамянём бяспекі. "Пасля гэтага мне тэлефанаваў сам Паўлаў і вельмі скардзіўся", – распавёў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў. Словы міністра цытуе інфармагенцтва “Интерфакс”.

Уладзімір Навумаў дадаў, што "на дарогах Беларусі ўсё роўныя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі