ДАІ Беларусі: Інфармацыя пра рэгістрацыю ровараў не адпавядае сапраўднасці
Дзяржаўтаінспекцыя не ініцыявала рэгістрацыю ровараў, мапедаў і квадрацыклаў. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю БЕЛТА намеснік начальніка ДАІ МУС Беларусі Ігар Ваніцкі. Ён пракаментаваў паведамленні, якія з'явіліся ў Інтэрнэце.
"Дзяржаўтаінспекцыя з такой ініцыятывай не выходзіла і гэтай інфармацыя не адпавядае сапраўднасці", - адзначыў Ваніцкі.
Не пацвердзілі гэтую інфармацыю і ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, а таксама ў Мінадукацыі.
БЕЛТА нагадвае, што ў размешчанай ў Інтэрнэце інфармацыі гаворыцца: "Новаўвядзенні, якія закранаюць уладальнікаў ровараў, мапедаў і квадрацыклаў, мусяць быць распрацаваны і ўнесеныя на разгляд Пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце Міністраў да 30 чэрвеня. МУС сумесна з Мінтрансам і Мінадукацыі абавязаныя разгледзець магчымасць рэгістрацыі гэтых сродкаў перасоўвання".