ДАІ у Віцебску прапагандуе святлоадбівальныя камізэлькі

Сёння ў Віцебску ДАІ правяло сярод школьнікаў конкурс пад назвай "Сеўшы на ровар, не забудзься на камізэльку".  Такім чынам аўтаінспекцыя вядзе прапаганду святлоадбівальных камізэлек сярод падлеткаў. Сорак школьнікаў розных узростаў павінны былі адказаць на пытанні віктарыны, паказаць майстэрства фігурнага кіравання роварам, а пасля праехалі веламарафонам па горадзе.

Вядома ж, усё гэта яны рабілі ў светаадбівальных камізэльках, якія супрацоўнікі ДАІ выдалі ім на час конкурсу. У якасці падарункаў камізэлькі дасталіся толькі тым канкурсантам, што выхоўваюцца ў няпоўных сем'ях.

Дарэчы, сярод тых, хто сёлета трапіў у аварыі на ровары на дарогах Віцебшчыны, няма ніводнага непаўналетняга.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі