ДАІ заяўляе, што сістэма відэафіксацыі ўжо паўнавартасна працуе

Сістэма відэафіксацыі парушэнняў правілаў дарожнага руху паўнавартасна працуе з сённяшняга дня. Пра гэта паведаміў начальнік сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі Дзмітрый Карзюк.  На трасе М-1, якая звязвае Брэст і Маскву, працуе каля ста камер. Яны фіксуюць аўтамабільны нумар, квітанцыю на аплату штрафу парушальнік атрымае заказным пісьмом. Па словах Дзмітрыя Карзюка, трэба вынайсці алгарытм работы сістэмы, каб потым укараніць яе ў Мінску. На гэта спатрэбіцца не больш за тры месяцы, паведамляе Першы тэлеканал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі