Даішнікі абстралялі ліхача на трактары

Як піша auto.tut.by, супрацоўнікі ДАІ заўважылі трактар МТЗ, які рухаўся па дарозе з парушэннямі дарожных правілаў. Трактарыст не адрэагаваў на ўключаныя пробліскавыя маякі і гукавую сігналізацыю патрульнай машыны. Ён ехаў па дарозе, матляючыся з боку ў бок і не даючы сябе абагнаць.



Каля лесу даішнікі папярэдзілі трактарыста праз гукаўзмацняльнік, што будуць страляць. Паведамляецца, што інспектар ДПС двойчы стрэліў у паветра, а потым некалькі разоў — па задніх колах трактара. Толькі пасля гэтага трактар спыніўся. Кіроўца і пасажыр не пацярпелі.


 
Як выявілася, 30-гадовы трактарыст апынуўся "бяспраўнікам". Трактар ён самавольна ўзяў на фермерскай гаспадарцы, дзе працуе, і паехаў у суседнюю вёску ў краму па прадукты.



На парушальніка правілаў склалі некалькі пратаколаў. У тым ліку — за невыкананне неаднаразовых патрабаванняў пра спыненне транспарту. За гэта яго чакае штраф ад 600 тысяч да 2 мільёнаў рублёў ці пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам да 1 года.



Фота — mtz82.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі