Дакота: “Мы - не адзін гурт. Мы - два асобныя праекты”
Еўрарадыё сабрала на інтэрнэт-форумах усе прэтэнзіі да фіналістаў Еўрафэсту і адрасавала іх самім фаварытам.
Алесь Круглякоў, легендарны вядучы трансляцый Еўрабачання на БТ, гаворыць, што Еўрафэст нагадвае яму... рыбалку.
Алесь Круглякоў: “Я спрабаваў глядзець Еўрафэст. У мяне было такое жаданне – як на рыбалцы: што ў сеціва трапіць хоць што-небудзь прыстойнае, каб паслухаць. Вось у “Litesound” была цікавая падача. Я нават пачаў прыслухоўвацца, але ж Дакота не выцягвае па голасе. Гэта, канешне, не на “Фабрыке зорак”, спяваць тут трэба ужывую. Такія рэчы, як гэтая нязладжанасць, рэпетуюцца і вырашаюцца".
Дакота прызнаецца Еўрарадыё, што пакуль ёй сапраўды складана спяваць разам.
Дакота: “Мы прагучалі як прагучалі. Мы - не адзін гурт. Мы - два асобныя праекты: Дакота і “Litesound”. Мне крыху крыўдна, што не прайшла мая сольная песня, бо я ўклала ў яе душу”.
“Litesound” выступам задаволены. Хаця спачатку спяваць збіраліся іншую песню ды... без Дакоты:
“Мы з Дакотай пазнаёміліся ў жніўні гэтага года ў Сочы, адразу ж пасябравалі і вырашылі паспрабаваць зрабіць які-небудзь дуэт. На “Еўрафэсце” мы спачатку збіраліся выступіць з нашай сольнай песняй “Miracle”, а пасля з’явілася новая, якая вельмі спадабалася Дакоце”.
Чуткі наконт апякунства гурта самім кіраўніком журы Анатолем Ярмоленкам, музыканты аспрэчваюць.
“Litesound”: “Мы ўсяго толькі заспявалі разам з Ярмоленкам песню на “Славянскім базары”. Ён вельмі добра ставіцца да нас, лічыць вельмі перспектыўным гуртом, не больш за тое”.
Другога фіналіста Пятра Ялфімава, па словах нашага эксперта Алеся Круглякова, выратуе толькі новая прыгожая песня, якая раскрые ўсе яго вакальныя дадзеныя.
Алесь Круглякоў: “Я лічу, што яму патрэбна песня ў стылі, напрыклад, Біллі Джоэла, ці нават яшчэ больш магутная, каб усе пачулі, якая ў яго галасіна".
Да таго ж, па словах эксперта, ва ўсіх фіналістаў дрэнная англійская мова.
Цікавы адказ ад Аляксандра Ціхановіча атрымала Еўрарадыё на пытанне: чаму нам падалося, што песня Гюнэш недзе ўжо гучала.
Аляксандр Ціхановіч: "Калі песня нагадвае хіт – значыцца гэта хіт! Калі вы знаходзіце ў песні Гюнэш нейкія знаёмыя ноткі - значыцца, гэта блізка і запамінальна. Гэта ж заканамернасць любога шлягера!".
Прыкладна так адказвае і дырэктар Гюнэш, Вольга Зіновая. Сваю песню спявачка напісала ў апошні момант. Яе спаткала... азарэнне!
Вольга Зіновая: "Гюнэш валодае бездакорным музычным густам. Да ўсяго яна яшчэ і аналітык – не проста ж так нарадзілася песня, з якой мы выступалі зараз! Яна гэтую песню напісала ў апошні момант, вось як азарэнне нібыта!".
Тое, што песня нешта нагадвае, на думку дырэктара Гюнэш, нават добра – бо чуткі – таксама піяр.
Вольга Зіновая: "Нам ужо сказалі, што і нумар нешта нагадвае. Ну і што з таго? У любым выпадку гэта нагадвае хіт! Ну і ўсё! Гэта нейкая перапеўка? Не! Рэмікс? Таксама не! Калі гэта камусьці штосьці нагадвае – што я магу зрабіць. Галоўнае, каб нагадвала нешта добрае. Калі нас ужо зараз абмяркоўваюць – гэта ўжо перамога!”.
Цікава, што маэстра Фінберг, які на мінулагоднім адборы Еўрафэсту выказаў самую смелую думку наконт фіналістаў, зараз ад каментароў адмовіўся, маўляў, нічога не бачыў.
Фота - photo.bymedia.net