Дактары не могуць вызначыць, на што захварэў Дэйв Гаан

Дактары не могуць вызначыць, на што захварэў Дэйв Гаан

На канцэрт гурта Depeche Mode было прададзена сем тысяч квіткоў. Пра гэта паведамілі арганізатары канцэрта пасля яго нечаканай адмены. Прэс-канферэнцыя прайшла ўвечары 17 ліпеня замест самога канцэрту. 

Выступ гурта каштаваў мільён долараў. Аднак прадаць удалося толькі 7000 квіткоў, бо беларусы ў цяперашняй фінансавай сітуацыі не гатовыя плаціць па 35 долараў за квіткі, паведаміў дырэктар агенцтва "Атам інтэртэймант" Андрэй Аляксееў

Дактары не могуць вызначыць, на што захварэў Дэйв Гаан

На працягу тыдня гурт мусіць вырашыць, ці будзе перанос выступу. Арганізатары спадзяюцца, што канцэрт усё ж будзе перанесены, а не адменены. Пад пытаннем цяпер — наступны канцэрт, кіеўскі. 

Арганізатары кажуць, што праз сем дзён стане ясна, што рабіць фанатам — здаваць квіткі альбо мяняць іх на іншую дату. Абяцаюць, што ўся неабходная інфармацыя з'явіцца на сайце гурта.

Сам Дэйв Гаан сёння каля 16-й гадзіны стаў кепска пачувацца. А 18-й дактары сказалі, што на сцэну ён не выйдзе. Яго шпіталізавалі ў 9-ю гарадскую клінічную лякарню. Паведамляецца, што медыкі да канца не могуць вызначыць, што з музыкам.

Як паведамляла Еўрарадыё, канцэрт Depeche Mode, які мусіў адбыцца 17 ліпеня ў "Мінск-арэне", адмянілі перад самым пачаткам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі