Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Лукашэнкі падаў Радзькоў

У ініцыятыўную групу дзеючага кіраўніка краіны, якую ўзначаліў міністр адукацыі, увайшлі 8403 чалавекі. У Цэнтрвыбаркам пададзеныя дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Аднак сам дзеючы кіраўнік краіны ў ЦВК не прыйшоў.

Дакументы падаў кіраўнік яго ініцыятыўнай групы міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

"Абставіны бываюць розныя, і практыка ў нас склалася так, што мы прадугледжваем падачу заявы не асабіста. Вось, напрыклад, па даверанасці падаваліся дакументы на рэгістрацыю юнага Франака Вячоркі, бо ён служыў у войску; праз начальніка турмы ў 2006 годзе перадаваў сваю заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Скрабец. Таму мы прадугледжваем такую магчымасць: калі асоба, якая збіраецца вылучацца, не можа або не хоча па нейкіх абставінах (людзі хварэюць, з'язджаюць і гэтак далей), ён мае права даць даверанасць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі