Дамы, якія па плане чакаюць зносу, можна будзе рамантаваць і дабудоўваць
26 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №463 "Аб удасканаленні парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў". Пра гэта са спасылкай на прэс-службу кіраўніка Беларусі піша БелТА.
Дакумент адмяняе абмежаванні спосабаў эксплуатацыі і паляпшэння, уведзеныя для аб'ектаў нерухомасці, што размяшчаюцца на тэрыторыі "перспектыўнага развіцця" населеных пунктаў. У прыватнасці, да таго, як мясцовы выканкам прыме рашэнне аб канфіскацыі зямельных участкаў для дзяржаўных патрэбаў, грамадзяне будуць мець права рэканструяваць жылыя дамы, што ім належаць, з павелічэннем іх плошчы, і ўзводзіць гаспадарчыя пабудовы на прыдамавой тэрыторыі. Усё гэта нават тады, калі горадабудаўнічым планам намечаны знос сядзібнай жылой забудовы.
Дарэчы, паглядзець, на якіх вуліцах Мінска запланаваны знос катэджнай забудовы, можна тут (Кастрычніцкі, Маскоўскі, Завадскі раёны) і тут (усе астатнія раёны сталіцы).