Дана Інтэрнэшнл збіраецца ізноў рвануць на Еўрабачанне

Дана Інтэрнэшнл абышла васьмярых прэтэндэнтаў на ўдзел у “Еўрабачанні” ад Ізраілю. Цікава, што па выніках глядацкага галасавання лідыравала спявачка Ідзіт Леві, аднак журы, за якім было апошняе слова, аддала перамогу Дане Інтэрнэшнл. На “Еўрабачанні” спявачка выступіць з песняй “Ding Dong”, словы і музыку да якой яна напісала самастойна.

Нагадаем,  у 1998 годзе Дана Інтэрнэшнл  выканала на конкурсе песню “Diva”, якая і прынесла ёй перамогу. У гісторыі “Еўрабачання” толькі адзін артыст станавіўся пераможцам конкурсу двойчы - ірландзец Джоні Логан -у 1980 і 1987 гадах.

Дана Інтэрнэшнл (цяперашняе імя па пашпарце - Шарон Коэн) пачала пеўчую кар'еру ў канцы 1980-х гадоў, яшчэ будучы мужчынам. У 1993 годзе Коэн зрабіла аперацыю па змене полу. У тым жа годзе артыстка выпусціла пласцінку “Dana International”.

Сёлетняе “Еўрабачанне” сёлета адбудзецца 14 траўня ў нямецкім Дзюсельфдорфе. Беларусь на конкурсе прадставіць малавядомая спявачка Анастасія Віннікава з песняй “Born in Belorusia”, якая атрымала толькі адмоўныя характарыстыкі ў беларускай інтэрнет-прасторы.

Фота: fwww.fotki.yandex.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі