Дапытваюць берасцейскіх актывістаў дэмакратычных сіл
Грамадскую актывістку Юлію Пашко дапыталі ў сувязі з падзеямі 19 снежня ў абласным упраўленьні КДБ па Брэсцкай вобласці.
Допыт працягваўся больш за гадзіну, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Нагадаем, што сёстры Юля і Кацярына Пашко 25 студзеня атрымалі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні парушэння заканадаўства, падпісанае саветнікам юстыцыі Аляксандрам Точкам. Падставамі для папярэджання стала нібыта актыўная дзейнасць у Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня 2010 года ў Мінску.
Фота: lj.lyrics.by