Дарадца Качыньскага: Прэзідэнт абураны сітуацыяй з палякамі ў Беларусі
Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі рэзка асудзіў сённяшнія шматлікія затрыманні і судовыя выракі актывістам непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў. Дарадца прэзідэнта ў справах суайчыннікаў у замежжы Міхал Дворчак запэўніў Еўрарадыё, што афіцыйная палітыка Варшавы ў дачыненні да Мінску кардынальна зменіцца. Міхал Дворчак: “Спадар прэзідэнт абураны гэтай сітуацыяй і яе развіццём. Сітуацыя, якую мы назіраем, з’яўляецца абсалютна шакуючай! Падобныя падзеі, напэўна, не спрыяюць паляпшэнню адносінаў паміж Польшчай і Беларуссю і ўскладняюць якія-кольвек далейшыя размовы. Дастаткова палітыкі, якая не прыносіць аніякіх эфектаў!”
Фота: AFP
Фота: AFP