Дар'я Домрачава заняла 6-е месца ў гонцы з мас-старту на 12,5 км
Жаночая біятлонная гонка з мас-старту на 12,5 км прайшла на Алімпіадзе ў Ванкуверы ў нядзелю. Беларуска Дар'я Домрачава не змагла "чыста" прайсці трэці агнявы рубеж і не здолела пазмагацца за медалі. У яе толькі шостае месца. Гонку ўпэўнена выйграла Магдалена Нойнер з Нямечыны, расіянка Вольга Зайцава была другой, немка Сімона Хаўсвальд — трэцяй.
Някепска выступілі беларускі Людміла Калінчык і Надзея Скардзіна. Яны зрабілі толькі па адным промаху на апошнім агнявым рубяжы і паказалі ў выніку 17-ы і 22-гі вынікі адпаведна.
Някепска выступілі беларускі Людміла Калінчык і Надзея Скардзіна. Яны зрабілі толькі па адным промаху на апошнім агнявым рубяжы і паказалі ў выніку 17-ы і 22-гі вынікі адпаведна.