Дар'я Домрачава заняла чацвёртае месца ў Каляднай гонцы
Чацвёртае месца ў Каляднай гонцы, якая прайшла ў нямецкім Гельзенкірхене, заняла беларуская біятланістка Дар'я Домрачава. Яна выступала ў пары з аўстрыйцам Дамінікам Ландэрцінгерам. Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы — мас-старт і гонка пераследу. Агулам ў іх удзельнічалі 10 змяшаных параў. Перамогу святкавалі Каці Вільхельм з Нямеччыны і Крыстаф Зуман з Аўстрыі.