Дашкевіч: Мы збіраем подпісы за ўступленне ў Еўрасаюз з інфармацыйнай мэтай
Беларускія апазіцыянеры пачалі збор подпісаў за ўступленне нашай краіны ў Еўрасаюз. З такой ініцыятывай выступіла грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь". Сябры палітычных партыяў і рухаў плануюць сабраць ня менш за мільён
галасоў жыхароў краіны і перадаць іх у Еўрапарламент і Савет Еўропы. Найбольш актыўна збор подпісаў мяркуецца ладзіць адначасна з агітацыйнай выбарчай кампаніяй. Як распавёў у каментары Еўрарадыё лідэр "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч, заканчэнне акцыя прымяркуюць да парламенцкіх выбараў.
Зрэшты, вялікіх ілюзіяў наконт колькасці подпісаў Дашкевіч не мае. Ён кажа, што галоўная мэта кампаніі — інфармацыйна-асветніцкая:
Зміцер Дашкевіч: Мы разумеем, што задача сапраўды вельмі цяжкая. І галоўная мэта гэтай кампаніі — грамадства актывізаваць, даць ім альтэрнатыву, думку, альтэрнатыўную афіцыйнай. Распавесці, што ёсць іншы вектар развіцця Беларусі — не толькі ўсходні.
Лідэр "Маладога Фронту" нагадвае, што нядаўна адбыліся суды над Паўлам Севярынцам і Сяргеем Луканіным за збор пад прапановай змены рэлігійнага заканадаўства ў Беларусі. Таму і подпісы за ўступленне ў Еўрасаюз, на думку Дашкевіча, не будуць мець ніякай юрыдычнай сілы і перадаваць іх у Беларусі няма каму.