Дашкевіч: Наступная ўлада не будзе мець абавязкаў за дамовы Лукашэнкі

Акцыя “За незалежнасць!” пройдзе ў Мінску 14 траўня. Пра пачатак яе падрыхтоўкі абвясціў “Малады фронт”. Па словах лідэра арганізацыі Зміцера Дашкевіча, марш прысвечаны 14-й гадавіне рэферэндуму, на якім былі зменены дзяржаўныя сімвалы.   Моладзь збіраецца заявіць акцыяй, што будучая дэмакратычная ўлада не будзе несці адказнасці за тыя крокі, якія цяпер робіць рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Вось што сказаў у інтэрв’ю Еўрарадыё Зміцер Дашкевіч:

“Ідэя палягае ў тым, што не маючы ў Беларусі дэмакратычна абранага парламента, які мог бы кантраляваць размеркаванне гэтых сродкаў, наступная ўлада і беларускі народ не будзе мець ніякіх абавязкаў ад тых крыдытаў і дамоваў, якія Лукашэнка цяпер нясе. Мы гаворым пра гандаль бюджэтаўтворчымі прадпрыемствамі. Не будуць мець для нас ніякай юрыдычнай сілы, ні вайсковыя, ні эканамічныя дамовы, ні тыя крэдыты мільярдныя, якія Лукашэнка бярэ пастаянна”.


Арганізатары спадзяюцца што у акцыі прыме удзел да 1000 чалавек. Плануецца, што ўдзельнікі шэсця пройдуць з Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі