Дашкевіч: Выключэнне Фінькевіча — не першае ў МФ

Выключэнне Артура Фінькевіча з "Маладога Фронту" не першы выпадак у арганізацыі. Па словах кіраўніка аб'яднання Змітра Дашкевіча, такія прэцэдэнты былі і раней.  Дашкевіч: Пасля таго, як "Малады Фронт" выйшаў са складу АДС, адзін з кіраўнікоў нашай арганізацыі на Віцебшчыне падпісаў дамову аб супрацы з камуністамі. Гэта шкодзіла мясцовай патрыятычнай кааліцыі, якая ядналася без камуністаў. Мы выключылі чалавека за такія паводзіны.

Як адзначыў З.Дашкевіч, выключэнне з "Маладога Фронту" — з'ява выключная і прымяняецца крайне рэдка. Ён заявіў, што памятае не больш за пару падобных выпадкаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі