Даследаванне: Лукашэнка страціў прыхільнікаў у Расіі

Доля расіянаў, якія ўхваляюць палітыку Аляксандра Лукашэнкі, паменшылася. Згодна з дадзенымі Ўсерасійскага цэнтра даследаванняў грамадскай думкі, калі летась колькасць тых, хто ставіўся да Лукашэнкі "з сімпатыяй і павагай", складала 34%, то цяпер такіх засталося толькі 28%, перадае K2Kapital.
Затое ў апошні час павялічылася доля тых, хто лічыць, што Беларусі патрэбны зусім іншы лідэр — з 13% да 18%.

Аднак, найбольшая колькасць расіянаў — 39% — мяркуюць, што нават нягледзячы на свае антыпатыі да Лукашэнкі, яны паважаюць выбар беларускага народа. Варта адзначыць, што за год нашы суседзі ў чарговы раз памянялі сваё стаўленне да расійска-беларускага саюза.

Калі ў 2007-2008 гадах расіяне ў сваёй большасці былі супраць аб'яднання (39-46% адпаведна), то цяпер 40% падтрымліваюць ідэю зліцця дзвюх краін. Супраць саюзнай дзяржавы выступае 32% расіян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі