Дата перамоваў па пастаўках расійскай нафты пакуль не вызначаная

Дата аднаўлення прамых перамоваў Расіі з Беларуссю па пастаўках нафты, якія былі перапыненыя напярэдадні Новага года, "пакуль невядомая", паведамляе сайт k2kapital. Як такія "перамовы з Беларуссю не спыняліся, і ў цяперашні час яны працягваюцца ў дыстанцыйным рэжыме", — заявіў прадстаўнік расійскага Мінэнэрга.

Раней канцэрн "Белнафтахім" паведаміў, што беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, а таксама прадпрыемствы па транспартаванні нафты працуюць у звычайным, стабільным рэжыме. Транзіт расійскай нафты па нафтаправодах таксама ажыццяўляецца ў штатным рэжыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі