Давераную асобу Рымашэўскага КДБ хоча "павіншаваць" з Днём народзінаў?

Кавальчук, які быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, распавёў прэс-службе БХД, што спачатку яму патэлефанавалі з міліцыі і запрасілі прайсці дактыласкапію. Але Аляксандр папрасіў даслаць яму позву ў законным парадку. Праз гадзіну патэлефанавалі ўжо з КДБ і сказалі,  што зараз дашлюць позву.

На пытанне прэс-службы БХД, чаму яго выклікаюць менавіта ў выходны дзень, Кавальчук адказаў: "Відаць, хочуць зрабіць псіхалагічны ціск, бо ў мяне заўтра Дзень народзінаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі