Давераную асобу Саннікава пасля ператрусу запрасілі на допыт
Да даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Саннікава Віктара Калеснікава сёння прыйшлі з ператрусам. Прычым прыйшлі на кватэру яго знаёмай у Наваполацку, хоць сам Калеснікаў жыве ў Полацку. У часе ператрусу былі канфіскаваныя два ноўтбукі і некалькі дыскаў. На заўтра актывісту ўручылі позву з'явіцца ў наваполацкі аддзел КДБ. Яго папярэдзілі, што размова пойдзе аб падзеях 19 снежня ў Мінску, паведамляе Радыё "Свабода".