Дажджы і пахаладанне абяцаюць сіноптыкі на бліжэйшыя выходныя

Паніжэнне тэмпературы паветра, дажджы, месцамі навальніцы абяцаюць сіноптыкі ў бліжэйшыя выходныя. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў рэспубліканскім Гідраметэацэнтры. На змену цёпламу і сухому надвор'ю прыйдуць дажджы. 13-14 чэрвеня ў шэрагу раёнаў краінаў чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы, пры навальніцах узмацненне ветра парывамі да 15-20 метраў у секунду. У гэтай сувязі сіноптыкі зрабілі штармавое папярэджанне.

Тэмпература паветра ўдзень у суботу будзе плюс 15-22 градусаў, у нядзелю чакаецца 20-22 градусаў, магчымы кароткачасовы дождж.

У пачатку наступнага тыдня чакаецца ўмерана цёплае надвор'е, не абыйдзецца і без ападкаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі