Дазвольны штампік у пашпарце скасуюць без дэпутатаў
На пагранпераходах ужо дзейнічае сістэма, якая заменіць штампік у пашпарце Начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Лідзія Іванчыкава запэўніла Еўрарадыё, што як толькі кіраўнік дзяржавы падпіша ўказ, беларусы могуць ехаць за мяжу без штампіка.
Раней эксперты лічылі, што пасля прэзідэнта прыйдзецца ўносіць змяненні ў “Закон аб парадку ўезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з Рэспублікі Беларусь”. А ў дэпутатаў сесія доўжыцца толькі да сярэдзіны снежня. Ці паспеюць?
Лідзія Іванчыкава: “Указ знаходзіцца ў Адміністрацыі прэзідэнта. Як толькі ён яго падпіша, адразу збярэм прэс-канферэнцыю — і ўсё аб’явім. Можа, там нейкія карэкціроўкі. Указ адразу ўступае ў сілу, як яго падпіша прэзідэнт. Гэта дакладна, 100 адсоткаў.
Адзінае што трэба пасля гэтага – МУСу праінфармаваць пасольствы, што змяніўся парадак афармлення дакументаў для выезду нашых грамадзян за мяжу. І ўсё! Я думаю, у першай дэкадзе снежня ён будзе падпісаны”.
Карэспандэнт Еўрарадыё”накіраваўся на памежны пераход "Варшаўскі мост". Тут ужо працуе аўтаматычная сістэма пашпартнага кантролю – тая, якая дапаможа пазбавіцца ад дазвольнага штампа.
Прыпыняю аўтамабіль на тэрмінале. Працягваю пашпарт прыгожай дзяўчыне – кантралёру памежнага пераходу. Спачатку дзяўчына правярае, ці сапраўдны дакумент. Пашпарт трапляе пад павелічальнае шкло, а пасля — у ультрафіялетавыя промні.
У іх на гербавай паперы дакумента добра бачны надпіс “Пашпарт” і нейкія галіны невядомага дрэва.
Дакумент сапраўдны, і дзяўчына ўстаўляе яго апошняй старонкай, на якой надрукаваны фотаздымак, у спецыяльнае прыстасаванне і глядзіць на экран манітора камп'ютара.
На дысплеі амаль адразу з’яўляецца мой фотаздымак і ўсе астатнія пашпартныя звесткі, а таксама інфармацыя аб тым, калі я перасякаў мяжу ў апошні раз і на якім транспарце. Гэтыя даныя ў рэжыме рэальнага часу могуць быць даступныя ў Дзяржаўным камітэце пагранічных войскаў.
Калі ў сканер апускаюць пашпарты іншаземцаў, сістэма выдае нумар беларускай візы, а таксама фотаздымак, які вандроўнік здаваў у консульства пры яе афармленні. Кантралёру застаецца толькі ўнесці нумар маёй машыны, пасля чаго яна націскае кнопку “прапусціць”.
Як паведаміў старшы афіцэр па сувязях з грамадскасцю Брэсцкай памежнай групы Дзмітры Дзявятаў, усе камп'ютары, якія карыстаюцца кантралёры, аб’ядноўваюцца ў адзіную спецыяльную сетку, якая і называецца “Аўтаматычная сістэма пашпартнага кантролю”.
Да гэтага часу Міністэрства ўнутраных спраў завяршае базу звестак на асоб, часова абмежаваных у праве выехаць за мяжу. Дарэчы, сістэма ў памежныя войскі паступіла ў двух варыянтах выканання — у выглядзе звычайнага ПК і ноўтбука, які памежнік можа лёгка ўзяць у вагон цягніка ці салон аўтобуса.
Кантралёр зазначае, што на сённяшні дзень неабходнасць у штампе “сапраўдны пры выяздзе за мяжу” ёсць, бо Міністэрства ўнутраных спраў яшчэ не распаўсюдзіла ў сістэме спіс невыязных.