Дэфектаў пры будаўніцтве жылля ў Беларусі сталі выяўляць больш

У гэтым годзе больш прынцыпова адсочваецца выкананне заканадаўства ў вобласці будаўніцтва. У сувязі з гэтым павялічылася колькасць выяўленых дэфектаў, паведаміў дырэктар Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарту Віктар Пятруша.

Пятруша: "За парушэнне заканадаўства ў вобласці будаўніцтва прыцягнута да адказнасці ў паўтара разы больш службовых асоб, чым летась. Цяпер жыллё прымаецца толькі пасля заключэння органаў дзяржаўнага будаўнічага нагляду".

За гэты год у 43 арганізацыях прыпынена дзеянне ліцэнзій на будаўніцтва, 3 ліцэнзіі ануляваны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі