Дэлегацыя прадпрымальнікаў перадала свае патрабаванні гомельскім уладам

Каля сотні індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках Гомеля, сабраліся ў панядзелак каля будынка аблвыканкама. Яны перадалі ў абласны савет дэпутатаў зварот з патрабаваннем знізіць стаўкі адзінага падатку на 40-50%. Пад дакументам падпісаліся каля 2,5 тыс. чалавек.
БелаПАН нагадвае, што стаўкі адзінага падатку для ІП былі павялічаныя з 1 красавіка. У Гомелі для гандляроў абуткам яны павялічыліся ў тры разы.

Ініцыятарам звароту да гомельскіх уладаў выступіў старшыня савета рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка. 3 красавіка ён ужо абмяркоўваў гэтую праблему з гомельскімі чыноўнікамі. а 13 красавіка прыехаў у горад для чарговых перамоваў з уладамі і перадачы ім звароту.

Паводле Шумчанкі, "улада дзейнічае абсалютна адэкватна ў гэтай сітуацыі". "Нас не выкінулі, не прагналі, выслухалі, ствараюць працоўную групу, значыць — гатовыя да дыялогу", — сказаў кіраўнік "Перспектывы". У выніку перамоваў прадпрымальнікі былі ўключаныя ў склад працоўнай групы, якая зоймецца аналізам сітуацыі са стаўкамі адзінага падатку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі