Дэлегацыя ветэранаў Войска Польскага наведае Беларусь
Дэлегацыя ветэранаў Войска Польскага разам з кіраўніцтвам “Таварыства польска-расійска-беларускай згоды” і з сябрамі моладзевых польскіх патрыятычных арганізацыяў наведае Беларусь, паведамляе БелаПАН. 12 кастрычніка яны возьмуць удзел ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да 67-й гадавіны бітвы з нямецка-фашысцкімі захопінікамі пад пасёлкам Леніна ў Горацкім раёне. Польскія ветэраны вайны сустрэнуцца з беларускімі ветэранамі. Адбудзецца паніхіда на могілках польскіх ваяроў, ускладанне вянкоў і кветак да помнікаў польскім і завецкім воінам, Невядомаму салдату, а таксама ўрачысты мітынг.