Дэмакраты агучылі план святкавання 27 ліпеня Дня Незалежнасці
Сябры Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў агучылі план святкавання 27 ліпеня ў Мінску Дня Незалежнасці.
Нагадаем, у 1990 годзе Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Святкаванне пачнецца з сустрэчы моладзі з дэпутатамі, якія тады прымалі гістарычны дакумент. Пасля будуць ускладзеныя кветкі да помніка Янку Купале.
А ў 18 гадзін 27 ліпеня на плошчы Бангалор пачнецца канцэрт з удзелам вядомых беларускіх рок-гуртоў. Паводле словаў арганізатараў, яго спецыфікай будзе тое, што ў якасці вядучых выступяць маладыя людзі, якія нарадзіліся пасля 27 ліпеня 1990 года.
Пра свой намер падтрымаць акцыю 27 ліпеня заявілі Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Еўрапейская кааліцыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і шэраг моладзевых арганізацый.
Хартыя-97