Дэмакраты Брэстчыны амаль вызначыліся са сваім удзелам у выбарах
Практычна ўсе актыўныя ўдзельнікі ранейшых выбараў на Брэстчыне вырашылі ўдзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы. Кіраўнічка Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ганна Канюс паведаміла: Канюс: "На сённяшні час у нас прыкладна 30 кандыдатаў, якія пойдуць у абласныя, гарадскія, раённыя Саветы дэпутатаў. У нас ёсць дамоўленасці з усімі структурамі Аб’яднаных дэмакратычных сіл, мы кантактуем адзін з адным і ўзгадняем выбарчыя акругі".
Каардынатар “Руху за Свабоду” па Брэсцкай вобласці Зміцер Трацяк сказаў, што пад эгідай “Руху” пойдуць сямёра беспартыйных і дзевяць кандыдатаў Партыі БНФ. Кандыдаты ў дэпутаты маюць накіроўваць сваіх людзей у выбарчыя камісіі.
Больш акрэслена прагучала пазіцыя кіраўніка абласной структуры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Каўша:
Коўш: "У нас будзе недзе трынаццаць чалавек: тры ў абласны Савет, рэшта ў мясцовыя. Ёсць некалькі ў нас чалавек асабліва вопытных, якіх мы накіруем у выбарчыя камісіі. Не будзе нашых людзей у камісіях альбо будуць адзінкі – тады я абедзвюма рукамі буду галасаваць за байкот".