Дэмакратычныя сілы плануюць правесці да 1000 сацыяльных пікетаў у краіне
Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы плануюць правесці агульнарэспубліканскую антыкрызісную сацыяльную акцыю. Яна запланаваная на 30 верасня і будзе складацца з 500-1000 пікетаў па ўсёй краіне, кажа старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Анатоль Лябедзька: "Гэта будзе агульнарэспубліканскі антыкрызісны сацыяльны пікет. Ён складаецца з заявак, якіх будзе не менш за 500, а можа і да 1000. Галоўная мэта — прыцягнуць увагу грамадзян Беларусі да праблем крызісу, а таксама да антыкрызісных прапаноў АДС".
На пікетах будуць раздаваць інфармацыйныя матэрыялы і распавядаць пра Антыкрызісную платформу Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.