Дэмсілы плануюць правесці 27 ліпеня ў Мінску мітынг-канцэрт

У Мінгарвыканкам пададзена заяўка на правядзенне мітынгу-канцэрта 27 ліпеня. Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі — намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Паводле яго слоў, цяпер вядуцца перамовы з творчымі калектывамі і рок-гуртамі.

Адна з канцэпцый гэтай акцыі — "Равеснікі незалежнасці". Яна скіраваная на тых, хто нарадзіўся пасля 27 ліпеня 1990 года.

Акцыю плануецца правесці 27 ліпеня з 18 да 21 гадзіны на плошчы Бангалор.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі