Дэніэл Дэй-Люіс можа стаць прафесарам Марыярці

Як паведамляе сайт SuperHeroHype, у ролі прафесара Марыярці ў сіквеле Гая Рычы «Шэрлак Холмс» можа зняцца Дэніэл Дэй-Люіс («Нафта», «Дзевяць»).  Раней на гэтую ролю прадказвалі Брэда Піта. Дарэчы, сам рэжысёр не пацвердзіў гэтую інфармацыю, так што пакуль у спісе кандыдатаў на ролю галоўнага ворага Шэрлака Холмса значацца, апроч Дэй-Люіса, Хаўер Бардэм, Шон Пэн і Гары Олдман.

Выканаўцы галоўных роляў у «Шэрлаке Холмсе» Роберт Даўні-малодшы, Джуд Лоу і Рэйчэл Макадамс ужо пацвердзілі свой удзел у сіквеле.

У пракаце «Шэрлак Холмс-2» павінен з'явіцца 16 снежня 2011 года.

Фота: myspace.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі