Дэпутат Арда не змог адказаць на зварот сваіх выбаршчыкаў
Жыхары Бярозаўкі (Лідскі раён) накіроўвалі зварот дэпутату Палаты прадстаўнікоў Міхаілу Ардзе. Між іншым яны прасілі дэпутата адказаць, як ён адносіцца да таго, што ў аддзяленнях дзённага стацыянара бярозаўскай лякарні пацыентам даводзіцца за свае сродкі набываць медпрэпараты для лячэння. А гэта не адпавядае арт. 45 Канстытуцыі, які абвяшчае: "Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя", падкрэслілі аўтары звароту.
Аднак замест таго, каб адказаць на пытанні, пастаўленыя ў звароце выбаршчыкамі, Арда накіраваў яго на разгляд міністру аховы здароўя Васілю Жарко.
"Мы задалі пытанні менавіта Міхаілу Ардзе. Хацелася даведацца як ен ацэньвае развіццё сітуацыі ў сферы медыцынскага абслугоўвання жыхароў Бярозаўкі. Жыхары нашага горада галасавалі за Міхаіла Арду падчас дзвюх апошніх выбараў у Палату прадстаўнікоў і ў яго перадвыбарчай праграме развіццё медыцыны было адным з найважнейшых пунктаў. Але замест адказу мы атрымалі адпіску аб тым, што ён наш зварот перанакіраваў міністру аховы здароўя", — сказаў Еўрарадыё жыхар Бярозаўкі Сяргей Трафімчык.