Дэпутат Арда: Захад помсціць за зрыў планаў па змене ўлады
Беларускія дэпутаты працягваюць каментаваць рашэнне Еўрапарламента не запрашаць іх да ўдзелу ў працы ЕЎРАНЭСТ.
Так, дэпутат Міхаіл Арда назваў гэтае рашэнне "нервовым і злосным". Ён выявіў і глыбінныя прычыны такіх паводзінаў еўрапейцаў. Паводле яго словаў, некаторыя краіны ЕС "вялі скрупулёзную падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў для змены ўлады ў краіне". Улады Беларусі не дазволілі "ўвесці краіну ў хаос", што і не спадабалася Захаду", — заявіў дэпутат Арда БЕЛТА.