Дэпутат Давыдзька расказаў выбарцам, чаму прыехалі расійскія журналісты
У Мінску ўвечары 27 жніўня праходзіць сустрэча выбарцаў з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Генадзем Давыдзькам — былым кіраўніком БТ і цяперашнім кіраўніком "Белай Русі". Еўрарадыё вядзе стрым з сустрэчы.
Дэпутату задаюць шмат вострых пытанняў.
Сярод іншага Давыдзька расказаў, навошта на БТ прыехалі расійскія журналісты:
"Таму што да гэтага з беларускім спажыўцом інфармацыі працавалі польскія і амерыканскія прафесіяналы. А Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка папрасіў расійскіх папрацаваць з амерыканскімі і польскімі. Таму што нашы прафесіяналы, на жаль, не справіліся".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.