Дэпутата польскага Сейму Робэрта Тышкевіча не ўпусцілі ў Беларусь
Беларускі бок паведаміў дэпутату, што адмаўляе яму ва ўездзе на падставе Жэнеўскай канвенцыі і ён з'яўляецца "непажаданай асобай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".
Дэпутат Сейму Польшчы ад "Грамадзянскай платформы" Робэрт Тышкевіч раніцай 11 ліпеня накіроўваўся ў Беларусь у складзе дэпутацкай дэлегацыі на запрашэнне консульства Польшчы ў Гродне і Саюза палякаў Беларусі, які не прызнаюць беларускія ўлады. Трое іншых дэпутатаў Сейму ад "Права і справядлівасці" — Марэк Матушэўскі, Тадэвуш Возьняк і Кшыштаф Мацяеўскі — змаглі патрапіць на тэрыторыю Беларусі.
Як паведамляе "Kurier Poranny", дэпутацкая дэлегацыя накіроўвалася ў Беларусь з тым, каб прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечанай чарговым угодкам аперацыі "Вострая Брама" (аперацыя Арміі Краёвай па вызваленні ад немцаў Вільні ў 1944 г.).
Фота — poranny.pl