Дэпутаты задумваюцца пра “хімію” для нядбайных бацькоў
“У нас дастаткова
сілавых структураў, каб прымусіць нядбайных бацькоў працаваць і кампенсаваць
дзяржаве затраты на іх дзяцей. Але іх трэба не запрашаць на працу, а вывозіць
на вольнае пасяленне і прымушаць працаваць” – заявіў прадстаўнік камісіі па
ахове здароўя, фізкультуры і справах сям’і і моладзі ПП НС Мікалай Дубовік. На
ягоную думку, такія бацькі маглі б парадкаваць былыя вайсковыя гарадкі або
палоць буракі ў вёсцы. Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і тэхнічным
прагрэсе Уладзімер Здановіч падтрымаў калегу:
"Шкада, што
ў нас не такая вялікая краіна, як Расея, дзе можна было б такіх адпраўляць на
лесапавал”. Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць дэталізаваць
парадак прыцягнення да адказнасці і працаўладкаванне нядбайных бацькоў. “Гэта
вялікае палітычнае пытанне” – лічыць Лукашэнка.