Дэйман Элбарн працуе над новай операй
Фронтмэн Blur Дэйман Элбарн (Damon Albarn) працуе над новай операй. Праект, у стварэнні якога таксама ўдзельнічае напарнік Элбарна па Gorillaz, дызайнер Джемі Х'юлет (Jamie Hewlett), знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.
Ужо вядома, што аўтарам лібрэта пастаноўкі стане вядомы брытанскі аўтар коміксаў Алан Мур (Alan Moore). “Яны прыязджалі да мяне ў Норгемптан, каб абгаварыць свае ідэі наконт оперы. І мы спыніліся на тым, што я напішу тэксты для іх новага праекту”, — распавёў Мур.
Опера, якая пакуль не мае назвы, стане другой пастаноўкай Дэймана Элбарна. Яго тэатральны дэбют адбыўся ў 2007 годзе з праектам “Monkey: Journey To The West”. Пасля паспяховай прэзентацыі “Monkey: Journey To The West” у лонданскай канцэртнай зале О2 Элбарн і Х'юлет былі занятыя стварэннем серыі анімацыйных заставак для трансляцый Алімпійскіх гульняў у Пекіне на канале ВВС.
Аднак сёлета Дэйман адсунуў усе свае праекты на другі план дзеля ўз'яднання Blur. Калі рокер плануе завяршыць працу над новай операй, не паведамляецца.
Фота: blogs.guardian.co.uk