Дэзерцір з беларускага войска 16 гадоў хаваўся па лясах і хутарах
16 гадоў хаваўся па лясах і хутарах дэзерцір з беларускага войска. Ён збег на пачатку 90-х гадоў з адной з вайсковых частак Віцебскага гарнізону. Хлопец пяць гадоў хаваўся ў лясах на Гродненшчыне, пакуль яго не затрымалі, калі ён зайшоў да родзічаў.
Дэзерцір быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду. Дазнаўшыся, што ваенная пракуратура дамагаецца перагляду справы, небарака... зноў збег. І гойсаў па лясах ажно да 2009 года.
Міжгарнізонны ваенны суд перагледзеў справу дэзерціра і адпусціў таго на ўсе чатыры бакі, бо тэрмін даўніны злачынства скончыўся.